www.mvd.gov.by

СЛУЖЫМ ЗАКОНУ, НАРОДУ, АЙЧЫНЕ!

220030, г.Мінск
вул. Гарадскі Вал, 4

Адзіны нумар: 102

9 сакавіка 2017У Мінску адбыўся чэмпіянат МУС па шахматах

Сёння, 9 сакавіка, у Мінску адбыўся чэмпіянат МУС па шахматах, прысвечаны 100-годдзю міліцыі Беларусі. У ім узялі ўдзел 24 чалавекі ў складзе 12 каманд. Удзельнікаў адбіралі ва ўсіх падраздзяленнях краіны, у фінал выйшлі лепшыя з лепшых.

У выніку напружанай барацьбы месцы ў камандным заліку размеркаваліся наступным чынам: кубак пераможцаў павезла з сабой каманда УУС Гродзенскага аблвыканкама, другое месца атрымала каманда Дэпартамента аховы, а ганаровае трэцяе месца дасталася ГУУС Мінгарвыканкама. У асабістым заліку медалі размеркаваліся аналагічна: золата ўпрыгожыла калекцыю ўзнагарод майстра спорту Андрэя Малюша з Гродна, срэбра заваяваў Віктар Палюховіч з Фрунзенскага (г. Мінска) аддзела Дэпартамента аховы, а бронзу атрымаў Лявонцій Хурс з Партызанскага РУУС Мінска. Таксама былі ўручаны спецыяльныя ўзнагароды гульцам, якія вызначыліся: Віктару Палюховіч «За волю да перамогі», а Віктару Лаўрэнаву з Акадэміі МУС - «За спартыўнае даўгалецце».