www.mvd.gov.by

СЛУЖЫМ ЗАКОНУ, НАРОДУ, АЙЧЫНЕ!

220030, г.Мінск
вул. Гарадскі Вал, 4

Адзіны нумар: 102

13 сакавіка 201716 сакавіка - 80 гадоў службе па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі

Напярэдадні юбілею ў Мінску стартаваў агляд-конкурс на званне «Лепшы супрацоўнік падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі». З сённяшняга дня і па 15 сакавіка на базе Акадэміі МУС прэтэндэнты з усёй рэспублікі будуць даказваць сваю перавагу ў страявой, агнявой, медыцынскай і фізічнай падрыхтоўцы, бліскаць ведамі нацыянальнага заканадаўства і эканоміка-прававых дысцыплін, дэманстраваць майстэрства ў вырашэнні практычных аператыўна-службовых задач. Прыемным бонусам для ўдзельнікаў спаборніцтва стане насычаная культурная праграма: азнаямленне з абноўленай экспазіцыяй музея МУС і наведванне Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Узнагароджанне пераможцаў і прызёраў спаборніцтва, а таксама ветэранаў і лепшых супрацоўнікаў БЭЗ пройдзе на ўрачыстым сходзе, запланаваным на 17 сакавіка.

Даведка

Гісторыя службы БЭЗ пачалася 16 сакавіка 1937 года, калі ў складзе Галоўнага ўпраўлення рабоча-сялянскай міліцыі НКУС быў утвораны аддзел па барацьбе з крадзяжамі сацыялістычнай уласнасці і спекуляцыяй (АБКСУ). Асноўнай яго задачай з'яўлялася супрацьдзеянне фальшываманецтву, спекуляцыі ў сістэмах дзяржгандлю, спажывецкай кааперацыі, нарыхтоўчых арганізацый і ашчадных кас, а таксама крадзяжам ў сельскай гаспадарцы.

Асобнай увагі заслугоўвае дзейнасць супрацоўнікаў БКСУ падчас Вялікай Айчыннай вайны. Яны займаліся арганізацыяй забеспячэння фронту і абароннай прамысловасці, кантралявалі правільнасць уліку і выдачы харчовых картак, дапамагалі эвакуацыі насельніцтва і прадпрыемстваў, прымалі непасрэдны ўдзел у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Сучасны выгляд служба БЭЗ стала набываць летам 1991 года. Тады ў структуры цэнтральнага апарата МУС было створана Галоўнае ўпраўленне крымінальнай міліцыі, у склад якога і ўвайшло ўпраўленне БКСУ. Неўзабаве яго перайменавалі ва ўпраўленне па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю.