www.mvd.gov.by

СЛУЖЫМ ЗАКОНУ, НАРОДУ, АЙЧЫНЕ!

220030, г.Мінск
вул. Гарадскі Вал, 4

Адзіны нумар: 102

17 сакавіка 201780 гадоў на варце эканамічнай бяспекі

Эканамічная бяспека - адзін з асноватворных кампанентаў, на якіх грунтуецца моц і дабрабыт любой дзяржавы. Аднак важна не толькі забяспечыць бяспеку нацыянальнага здабытку, але і засцерагчы яго ад ашуканцаў і злодзеяў.

Сёння, 17 сакавіка, Міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь сустрэўся з супрацоўнікамі падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, каб павіншаваць з 80-гадовым юбілеем службы БЭЗ.

- Гэтае падраздзяленне заўсёды лічылася адным з самых інтэлектуальных і запатрабаваных: з часоў НЭП і да нашых дзён берагчы народны здабытак лічылася прыярытэтнай задачай, - адзначыў І.Шуневіч. - Асабліва дзякую ветэранам, якія стварылі школу БКСМ, на якой выраслі сучасныя супрацоўнікі. Кіраўніцтва МУС і дзяржавы ў цэлым заўсёды могуць разлічваць на надзейны і высокаінтэлектуальны калектыў падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю.

На ўрачыстым сходзе прысутнічалі не толькі лепшыя прадстаўнікі службы, але і запрошаныя з іншых міністэрстваў і ведамстваў, а таксама замежныя калегі.

Сёння была ўручана вялікая колькасць узнагарод, сказана шмат цёплых слоў і пажаданняў. Начальнік Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Эдуард Нікіцін выказаў упэўненасць у тым, што служба і далей будзе дамагацца такіх жа вышынь у нялёгкай справе. Ганарыцца, сапраўды, ёсць чым. У мінулым годзе супрацоўнікі падраздзяленняў БЭЗ выявілі 6645 злачынстваў, і гэта без уліку фактаў фальшываманецтва, з'яўляецца найлепшым вынікам з 2007 года. Акрамя таго, амаль 60% з іх з'яўляюцца цяжкімі або асабліва цяжкімі.

Колькасць крымінальных спраў, узбуджаных па фактах карупцыі стала рэкордным за 10 гадоў, а па фактах атрымання хабараў іх памер склаў амаль 1,5 млн. долараў.

У здзяйсненні злачынстваў супрацоўнікі падраздзяленняў БЭЗ выкрылі 27 службовых асоб, якія займалі адказныя пасады, а чацвёра з іх былі ўключаны ў кадравы рэестр Кiраўнiка дзяржавы.