Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь


Лепшыя ў рэспубліцы міліцыянеры ППСМ і АМАП служаць у Магілёўсай вобласці

У Магілёве прайшла ўрачыстая цырымонія закрыцця XIII рэспубліканскага агляду-конкурсу прафесійнага майстэрства сярод падраздзяленняў і супрацоўнікаў патрульна-паставой службы міліцыі, атрадаў міліцыі асаблівага прызначэння органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь на прыз Станіслава Іванавіча Васілеўскага. Мерапрыемства адбылося на базе Магілёўскага інстытута МУС у Дзень утварэння патрульна-паставой службы міліцыі (29 верасня).

Па выніках трох дзён спаборніцтваў судзейская калегія вызначыла пераможцаў і прызёраў у асабістым і камандным першынстве як па асобных відах праграмы, так і ў цэлым сярод падраздзяленняў ППСМ і АМАП.

Так, сярод супрацоўнікаў ППСМ ў асабістым першынстве па асобных відах праграмы пераможцамі прызнаны:

сяржант міліцыі Вячаслаў Мальцаў, міліцыянер роты ППСМ Кастрычніцкага РАУС Магілёва (па агнявой падрыхтоўцы);

сяржант міліцыі Уладзімір Сакалоўскі, міліцыянер роты ППСМ Кастрычніцкага РАУС Гродна (па фізічнай падрыхтоўцы);

старшы сяржант міліцыі Яўген Казлоў, міліцыянер-кіроўца роты ППСМ Чыгуначнага РАУС Гомеля (хуткаснае манеўраванне на аўтамабілі).

У асабістым першынстве ў падгрупе АМАП лепшымі сталі:

прапаршчык міліцыі Ілья Голубеў, міліцыянер-кіроўца АМАП УУС Магілёўскага аблвыканкама (па агнявой падрыхтоўцы);

старшына міліцыі Яўген Рудзінскі, міліцыянер АМАП УУС Магілёўскага аблвыканкама (па фізічнай падрыхтоўцы);

прапаршчык міліцыі Ілья Голубеў, міліцыянер-кіроўца АМАП УУС Магілёўскага аблвыканкама (хуткаснае манеўраванне на аўтамабілі).

У асабістым першынстве па выніках усяго агляду-конкурсу ў падгрупе ППСМ узнагароджаны:

3-е месца - сяржант міліцыі Уладзімір Сакалоўскі, міліцыянер роты ППСМ Кастрычніцкага РАУС Гродна;

2-е месца - Раман Шахаўцоў, міліцыянер-кіроўца роты ППСМ Кастрычніцкага РАУС Магілёва;

1-е месца - сяржант міліцыі Вячаслаў Мальцаў, міліцыянер роты ППСМ Кастрычніцкага РАУС Магілёва.

У асабістым першынстве па выніках агляду-конкурсу ў падгрупе АМАП узнагароджаны:

3-е месца - прапаршчык міліцыі Ілья Голубеў, міліцыянер-кіроўца АМАП УУС Магілёўскага аблвыканкама;

2-е месца - старшына міліцыі Яўген Рудзінскі, міліцыянер АМАП УУС Магілёўскага аблвыканкама;

1-е месца - сяржант міліцыі Дзмітрый Алейнік, міліцыянер АМАП УУС Магілёўскага аблвыканкама

У камандным першынстве па выніках агляду-конкурсу ў падгрупе ППСМ:

3-е месца заняла УУС Гродзенскага аблвыканкама;

2-е месца - ГУУС Мінскага гарвыканкама;

1-е месца - УУС Магілёўскага аблвыканкама.

У камандным першынстве па выніках агляду-конкурсу ў падгрупе АМАП:

3-е месца заняла УУС Гомельскага аблвыканкама;

2-е месца - ГУУС Мінскага гарвыканкама;

1-е месца - УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Асобна ацэньвалася выступленне каманд па пераадоленні паласы перашкод:

3-е месца - УУС Магілёўскага аблвыканкама;

2-е месца - ГУУС Мінскага гарвыканкама;

1-е месца - УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Пераможцам XIII рэспубліканскага агляду-конкурсу прафесійнага майстэрства сярод падраздзяленняў і супрацоўнікаў патрульна-паставой службы міліцыі, атрадаў міліцыі асаблівага прызначэння органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь на прыз С.І. Васілеўскага стала каманда УУС Магілёўскага аблвыканкама. Каманда ўзнагароджана Дыпломам першай ступені, кубкам, медалямі, пераходным прызам імя С.І. Васілеўскага і патрульным аўтамабілем УАЗ-Патрыёт.

Другое месца заняла зборная ГУУС Мінскага гарвыканкама. Трэцяе - УУС Гродзенскага аблвыканкама.