9 августа 2017Міністр Ігар Шуневіч віншуе газету "Звязда" з векавым юбілеем

Паважаны Павел Якаўлевіч!

Сардэчна віншую Вас і ўвесь творчы калектыў аднаго са старэйшых нацыянальных выданняў з векавым юбілеем!

На працягу стагоддзя “Звязда” разам са сваім народам прайшла праз усе выпрабаванні часу. Яе артыкулы – гэта сапраўдны летапіс станаўлення і развіцця нашай краіны. Дзякуючы ім выхоўвалася любоў да культуры мовы і фарміравалася нацыянальная самасвядомасць.

І сёння газету “Звязда” любяць людзі самых розных прафесій і ўзростаў. Уменне зацікавіць чытача, непаўторная манера зносін з аўдыторыяй дазваляюць ёй займаць вядучыя пазіцыі на медыйнай арэне.

Знаходзячыся заўжды ў цэнтры падзей, газета асвятляе ўсе бакі развіцця моцнай і квітнеючай Беларусі. Не застаецца без увагі і праваахоўная сфера. Дзякуючы высокаму прафесіяналізму журналістаў, грамадзяне атрымліваюць якасную і аб’ектыўную інфармацыю пра дзейнасць міліцыі, якая ў гэтым годзе таксама адзначыла стогадовы юбілей. Увесь гэты час мы былі побач.

Упэўнены, што плённае узаемадзеянне паміж міністэрствам і рэдакцыяй будзе развівацца і ў далейшым. Пацвярджэнне таму – сумесны спецпраект “Фарпост спакою”. Дзякуючы яму ўжо не першы год грамадзяне даведваюцца пра жыццё міліцыі, дасягненні, таленты і захапленні людзей у пагонах.

Ад імя кіраўніцтва і асабовага складу Міністэрства ўнутраных спраў яшчэ раз віншую са святам. Здароўя, шчасця і дабрабыту. Цікавых вам навін, высокіх тыражоў, удзячных чытачоў і лёгкага пяра!

Міністр унутраных спраў І.А.Шуневіч

Телефон доверия
#моямилиция