4 марта 2017У гонар стагоддзя

Стагоддзе — гэта не толькі вялікае свята, але і добрая нагода звярнуць увагу на гісторыю ведамства. Велізарны пласт інфармацыі знайшоў увасабленне ў выглядзе мастацкага фільма «Сляды на вадзе», які зараз ідзе ў кінатэатрах краіны, дакументальнага цыкла «Гісторыя міліцыі ў асобах» і кнігі «Міліцыя Беларусі: 100 гадоў. Гісторыя і сучаснасць».

Аднак гэта не адзіныя складальнікі значнай працы, праведзенай напярэдадні свята. У сталіцы адчыніў дзверы рэканструяваны музей цэнтра культурна-выхаваўчай работы МУС, а таксама была адкрыта скульптурная група «Мінскі гарадавы», у якой ёсць усе шанцы стаць адным са шчаслівых талісманаў усяго горада.

Перад святам прайшоў і шэраг урачыстых мерапрыемстваў. Кіраўнік ведамства Ігар Шуневіч сустрэўся з вышэйшым афіцэрскім складам органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў, а таксама з сем'ямі супрацоўнікаў МУС, якія загінулі пры выкананні службовага і воінскага абавязку. У памяць аб іх у храме мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора прайшло богаслужэнне.

Сёння ў сталіцы мае адбыцца ўрачысты марш на праспекце Незалежнасці. Пасля яго кіраўніцтва МУС правядзе серыю сустрэч з дэлегацыямі праваахоўных органаў замежных дзяржаў. Жаданне асабіста павіншаваць беларускіх калег са знамянальнай датай выказалі прадстаўнікі з Азербайджана, В'етнама, Грузіі, Катара, Кітая, Кыргызстана, Латвіі, Літвы, Малдовы, Польшчы, Расіі, Сербіі, Таджыкістана і іншых.

Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню міліцыі, таксама пройдуць ва ўсіх тэрытарыяльных органах унутраных спраў.

Дар'я КАСКО

Телефон доверия
#моямилиция